Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская прэса за 6 сьнежня


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі

“Звязда”, 1935 год:

“У калгасе “Чырвоны партызан” у Бортніках, Бабруйскага раёна, жыве калгаснік Балыка Даніла Кірэевіч, якому 120 гадоў. Ён добра памятае прыгон, бо нават ажаніцца не мог па сваёй волі, а жаніўся па загаду пана на ўдаве, у якой было двое дзяцей… Жыве Даніла Кірэевіч у свайго ўнука. Да глыбокай старасці ён не кідаў работу і толькі чатыры гады таму назад перастаў працаваць на полі”.

“Бацькаўшчына”, 1965 год:

“Цяжка сабе ўявіць, каб выдавецтвы якой-небудзь краіны адмаўляліся друкаваць працы зь гісторыі свайго народу. У Беларусі гэта робіцца ў той час, калі новыя працы на тэму мінуўшчыны нашай Бацькаўшчыны друкуюцца і ў Маскве, і ў Львове, і ў Польшчы… Партыйная прапаганда бесперапынна цьвердзіць, што БССР — сувэрэнная нацыянальная рэспубліка беларускага народу. Здавалася-б, што ўлады гэтай рэспублікі павінны былі-б прысьвячаць належную ўвагу вывучэньню й папулярызацыі такой важнай справы, як гісторыя свайго краю”.

“Рэспубліка”, 1995 год. Віктар Шэйман:

“Захаранка, які завальваў сваю асноўную справу, паратунак бачыў у папулізьме. Гэта асабліва наглядна выявілася, калі ён раптам пачаў абараняць міліцэйскія прывілеі. Народ, тыя ж вэтэраны, інваліды павінны адмовіцца ад ільготаў, а міліцыі не чапай… Заканчваючы гэтую тэму, я хачу адказаць на вашае асноўнае, як я зразумеў, у ёй пытаньне: тое, што гэтыя людзі, як і шэраг іншых, што ня справіліся зь дзяржаўнай працай і цяпер выступаюць з рознага роду скандальнымі заявамі, ня зь неба да нас зваліліся, а іх падбіралі, прапаноўвалі, прызначалі… Значыць, сапраўды, ёсьць яшчэ ў нашай кадравай палітыцы недахопы, як яны былі і ў мінулых уладаў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG