Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ці стане “Парк высокіх тэхналёгій” альтэрнатывай “Крэмніевай даліне”?


Ігар Карней, Менск У Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі адбылася VIP-канфэрэнцыя з удзелам другой ў сьвеце паводле аб’ёму вытворчасьці праграмнага прадукту кампаніі Oracle. Арганізатары мерапрыемства паабяцалі, што ў наступным годзе на аналягічную канфэрэнцыю будзе запрошаны лідэр усясьветнай IT-індустрыі – карпарацыя Microsoft. Дарэчы, нядаўна кіраўніцтва Microsoft абвясьціла пра адкрыцьцё свайго прадстаўніцтва ў Беларусі і пераводзе ў пэрспэктыве інтэрфэйсу апэрацыйнай сыстэмы Windows на беларускую мову.

Асноўнай мэтай канфэрэнцыі была акрэсьленая дапамога беларускім прадпрыемствам і дзяржаўным органам узьняцца на новы ўзровень кіраваньня інфармацыяй і дадзенымі. Аднак, насамрэч большая частка канфэрэнцыі была прысьвечаная рэклямаваньню “Парку высокіх тэхналёгій”, які, паводле кіраўніцтва Беларусі, неўзабаве мае стаць ледзьве не альтэрнатывай амэрыканскай “Крэмніевай даліне”.
XS
SM
MD
LG