Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мілінкевіча не пусьцілі ў гомельскі праваслаўны храм Архістратыга Міхаіла


Казімер Яноўскі, Гомель Сёньня кандыдат ад аб’яднанай апазыцыі Аляксандар Мілінкевіч правёў шэраг сустрэчаў з жыхарамі Гомеля. Першая сустрэча прайшла ля прахадной хлебазаводу №4. Другая прайшла на Цэнтральным рынку. Там Аляксандар Мілінкевіч размаўляў з прадпрымальнікамі.

Адзіны кандыдат ад дэмакратычных сілаў наведаў таксама Цэнтар занятасьці насельніцтва.

Праваслаўны храм Архістратэга Міхаіла на Рэчыцкай шашы, дзе Аляксандар Мілінкевіч меўся сустрэцца зь вернікамі, аказаўся зачынены на рамонт. Аб’яву вывесілі ўчора вечарам. У аб’яве гаварылася, што царква зачыненая “для промывки потолков и стен”.

Аляксандар Мілінкевіч сустрэўся таксама з пратэстанцкімі пастарамі.

У другой палове дня адзін кандыдат ад апазыцыйных сілаў сустрэнецца са студэнтамі Беларускага дзяржаўнага унівэрсытэту транспарту і з жыхарамі гораду, якія пратэстуюць супраць будаўніцтва заправачнай станцыі.

На вечар заплянаванае наведваньне хакейнага матчу паміж камандамі “Гомель” і “Керамін”.
XS
SM
MD
LG