Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як у Горадні запалохваюць мясцовых дэмакратычных актывістаў


Сяргей Астраўцоў, Горадня Горадня застаецца адным з месцаў з найбольшай грамадзянскай актыўнасьцю. Адпаведна і праваахоўныя органы не зьмяншаюць высілкаў, каб падавіць гэтую актыўнасьць

Першынство па ціску з боку міліцыі, пракуратуры, судоў, безумоўна па-ранейшаму займае Саюзу палякаў на чале з Анжалікай Борыс, які не прызнаюць улады. Крымінальныя справы супраць актывістаў гэтай арганізацыі пачалі нагадваць якуюсьці бясконцую мыльную опэру, у якой людзей дзесяткамі разоў выклікаюць на допыты і задаюць адны і тыя пытаньні. Днямі, дарэчы, была працягнута яшчэ на месяц крымінальная справа супраць чатырох актывістаў Саюзу палякаў, аднаго зь іх — галоўнага рэдактара газэты “Glos znad Niemna” у эміграцыі” Анджэя Пісальніка выклікаюць у Шчучын на чарговую вочную стаўку.

Актывістаў іншых арганізацыяў патурбавалі апошнім часам у сувязі з досыць сумнеўнай справай аб іржавым гранатамёце, знойдзеным у Горадні. Выклікалі і праваабаронцу Вадзіма Саранчукова, але ён праігнараваў выклік, ён апавядае:

(Саранчукоў:) “Я ведаю выпадкі, калі актывісты прыходзілі туды, у іх здымалі адбіткі пальцаў, фіксавалі іх паказаньні відэаздымкай. І таксама ведаю выпадкі, напрыклад, са мной і яшчэ некаторымі людзьмі, якія проста адмовіліся прыйсьці і, груба кажучы, ім пасьля гэтага нічога не было. Каб міліцыянты былі ўпэўнены, то іх бы нішто не спыніла, напрыклад, каб прыехаць да мяне на працу, затрымаць і даставіць у пастарунак”.

Вадзім гаворыць, што ягоны прыяцель, напрыклад, сказаў міліцыянтам, што прыйдзе толькі калі яму дашлюць позву, але позву так і не даслалі. Значыцца, мэтай міліцыі было папросту ўзмацніць кантроль за актывістамі, а таксама запалохаць іх, лічыць Вадзім Саранчукоў. Формай ціску на такіх людзей зьяўляецца і няўмольнасьць судоў адносна іх. Вярхоўны суд днямі пакінуў бязь зьменаў пакараньне групе актывістаў Аб’яднанай грамадзянскай партыі, якія напачатку траўня ў дзень зьнікненьня Юрыя Захаранкі выйшлі на гарадзенскую вуліцу зь ягонымі партрэтамі, усіх іх суд пакараў тады штрафамі.

(Саранчукоў:) “Таксама пра гэта сьведчаць апошнія рашэньні Вярхоўнага суду адносна “ланцуга неабыякавых людзей”, якія зусім не зьмянілі форму пакараньня тым, хто ў ім удзельнічаў. Хаця раней Вярхоўным судом было прынята рашэньне аб тым, што такія “ланцугі” не зьяўляюцца ні пікетам, ні дэманстрацыяй. Атрымліваецца простае парушэньне Вярхоўным судом сваіх папярэдніх рашэньняў”.

.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG