Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямецкіх дыпляматаў не пускаюць да Леванеўскага


Алег Грузьдзіловіч, Менск Пра гэта Радыё Свабода паведаміў сын вязьня Ўладзімер Леванеўскі, спаслаўшыся на супрацоўніка амбасады Нямеччыны ў Беларусі. Паводле ягоных зьвестак, яшчэ ў кастрычніку нямецкія дыпляматы накіравалі ў МЗС Беларусі ліст, у якім выклалі жаданьне сустрэцца з Валерам Леванеўскім ў івацэвіцкай калёніі, дзе гарадзенскі прадпрымальнік адбывае пакараньне. Днямі прыйшоў адказ на гэты ліст, у якім сказана, што “ сустрэча з Валерам Леванеўскім не ўяўляецца магчымай”.

Прычыны ў адказе не названыя.

Тым часам працягваецца галадоўка Валера Леванеўскага. Вязень галадуе з 13 лістапада. Ён патрабуе пакараньня службоўцаў, якія, як ён лічыць, парушылі ягоныя правы. З апошніх лістоў Валера Леванеўскага на волю вядома, што ён адчувае сябе “аслабленым фізычна, але не зламаным маральна”.

Дарэчы, гэта ня першая адмова замежным дыпляматам ў просьбе сустрэцца з беларускімі палітвязьнямі. Нядаўна гэтаксама ў магчымасьці сустрэцца з Міхаілам Марынічам было адмоўлена чэскім дыпляматам.

У МЗС Беларусі не пракамэнтавалі зьвесткі пра адмову нямецкім дыпляматам, спаслаўшыся на адсутнасьць на працы супрацоўніка, які валодае ўсёй інфармацыяй.

Нагадаем, Валер Леванеўскі пакараны двума гадамі зьняволеньня за паклёп на прэзыдэнта. Праваабарончыя міжнародныя арганізацыі прызналі яго вязьнем сумленьня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG