Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Наша Ніва” таксама атрымала адмову ад “Саюздруку”


БелаПАН Прадпрыемствы "Саюздруку" адмовіліся працягнуць дамову са штотыднёвікам "Наша Ніва" на распаўсюд выданьня ў 2006 годзе.

Як паведаміў галоўны рэдактар выданьня Андрэй Дынько, у рэдакцыю паступілі паведамленьні аб тым, што "Белсаюздрук" і "Менскаблсаюздрук" спыняюць распаўсюд газэты з 1 студзеня 2006 году.

"Прычым у "Менаблсаюздруку" разрыў адносінаў з рэдакцыяй тлумачаць паніжаным попытам на штотыднёвік. У лісьце ж "Менгарсаюздруку" канкрэтная дата спыненьня дзеяньня дамовы аб распаўсюджваньні штотыднёвіка не ўказана", – сказаў галоўны рэдактар “Нашай Нівы” Андрэй Дынько.

Зьнешнія спасылкі: • Афіцыйны сайт газэты “Наша Ніва”
XS
SM
MD
LG