Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беллітфонд мусяць выселіць праз два дні


Валянціна Аксак, Менск Высяленьне Беллітфонду з будынку Дому літаратара ў Менску адтэрмінавана на два дні. Пра гэта паведаміў нашаму радыё дырэктар Беллітфонду Вячаслаў Корбут. За два дні гэтая арганізацыя мусіць сплаціць запазыкі арэнднай платы за 2005 год, якія складаюць 17 мільёнаў рублёў.

Беларускі літаратурны фонд створаны разам з Саюзам беларускіх пісьменьнікаў, і ўсе ягоныя сябры аўтаматычна становяцца і сябрамі літфонду. Ён існуе на пісьменьніцкія складкі, а таксама прыбыткі ад выдавецкай дзейнасьці. Са сваіх сродкаў літфонд дапамагаў старым і хворым пісьменьнікам, аплачваў часткова іх адпачынак у дамах творчасьці, выдаткоўваў сродкі на пахаваньні сяброў Саюзу пісьменьнікаў.

Пасьля таго, як у 1997 годзе Дом літаратара быў гвалтоўна перададзены гаспадарчаму ўпраўленьню Кіраўніцтва справаў прэзыдэнта, Беллітфонду было выдзелена ў гэтым доме два пакойчыкі, за якія ўстаноўленая вялікая арэндная плата. Запазычанасьць па ёй за гэты год стала прычынай канфлікту літфонду з адміністрацыяй будынку, якая сёньня ўраньні апячатала пакоі літфонду. Але празь некалькі гадзін доступ на працоўныя месцы супрацоўнікам быў адчынены з умовай аплаты запазычанасьцяў цягам двух дзён. У выпадку невыкананьня гэтае ўмовы дырэктара Беллітфонду Вячаслава Корбута папярэдзілі аб скасаваньні дамовы на арэнду памяшканьняў у Доме літаратара.

На 9 сьнежня прызначаны агульны сход сяброў літфонду.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG