Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі міністар абароны мае “адпаведныя ваенныя пляны” ў Беларусі


Радыё Свабода Віцэ-прэм''ер расейскага ўраду, міністар абароны Расеі Сяргей Іваноў упэўнены ў стабільнасьці адносінаў зь Беларусьсю і заяўляе, што паміж Расеяй і Беларусі існуе "адзіная сыстэма" падрыхтоўкі і стандртаў.

Іваноў, адказваючы 3 сьнежня ў тэлепраграме "Пастскрыптум" на пытаньне аб тым, ці будзе павышацца роля адносінаў зь Беларусьсю ў сувязі з набліжэньнем НАТО да межаў Расеі, сказаў: "Адносіны з Беларусьсю будуць разьвівацца дастаткова стабільна і прадказальна. Абсалютна ўпэўнены, што яны будуць стабільныя і прадказальныя ў ваеннай і ваенна-палітычнай сфэрах".

Расейскі міністар падкрэсьліў, што ў Расіі й Беларусі ёсьць аб''яднаная групоўка войскаў, "ёсьць адпаведныя ваенныя пляны, пра якія не прынята казаць услых, але яны існуюць".

"У нас існуе адзіная сыстэма падрыхтоўкі, навучаньня і нават, што тычыцца ваеннай аснашчанасьці, усе стандарты ў нас адзіныя" – заявіў Сяргей Іваноў.
XS
SM
MD
LG