Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кандаліза Райс памятае пра Беларусь


Радыё Свабода Дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс падчас паездкі па Эўропе 5-9 снежня мае намер узьняць "беларускае пытаньне". Пра гэта паведамляе прэсавая служба амэрыканскага зьнешнепалітычнага ведамства.

На працягу тыдня Райс наведае Нямеччыну, Румынію, Украіну і Бэльгію. У Нямеччыне Кандаліза Райс правядзе сустрэчу з новым фэдэральным канцлерам Ангелай Меркель і, сярод іншых, узьніме пытаньне "распаўсюджваньня дэмакратыі ў такіх дзяржавах, як Беларусь", паведамляе прэсавая служба дзярждэпартаменту ЗША.

Дзяржсакратар таксама абмяркуе са спадарыняй Мэркель магчымыя шляхі падтрымкі ўкраінскага народу пасьля "аранжавай рэвалюцыі".

У Бэльгіі запланаваны ўдзел спадарыні Райс у пасяджэньні міністраў замежных справаў краінаў НАТО. Дзяржсакратар таксама правядзе шэраг двухбаковых сустрэчаў з калегамі з Эўразьвязу і з прадстаўнікамі Расеі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG