Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Памёр Францішак Бартуль – шматгадовы кіраўнік Фундацыі імя Крэчэўскага


Сяргей Навумчык, Прагa У Мангасэце пад Нью-Ёркам на 88-м годзе жыцьця памёр Францішак Бартуль.

Спадар Францішак нарадзіўся ў беларускай сям''і ў Латвіі, жыў у Беларусі, у эміграцыі – спачатку ў Вялікай Брытаніі, але большую частку (паўстагодзьдзя) у ЗША. Ужо на чужыне Францішак Бартуль зрабіўся бізнэсоўцам, і вельмі пасьпяховым – пры тым, што шмат высілкаў аддаваў справам беларускай дыяспары. Спадар Бартуль кіраваў амэрыканскай філіяй Беларускага Акадэмічнага каталіцкага Таварыства “Рунь”, уваходзіў у склад кіраўніцтва Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня.

На працягу некалькіх дзесяцігодзьдзяў Францішак Бартуль быў сябрам Рады БНР і ўзначальваў Фундацыю імя Крэчэўскага. Менавіта гэтая Фундацыя фінансавала эмігранцкае кнігавыданьне, у тым ліку і кнігі аўтараў, якія былі забароненыя ў Беларусі. Шмат у чым дзякуючы намаганьням спадара Бартуля Фундацыя прычынілася і да шэрагу культурніцкіх праектаў у цяперашняй Беларусі. У 1997 годзе Францішак Бартуль быў адным з фундатараў кнігі Васіля Быкава “Сьцяна”, якая перад тым была выкінутая зь дзяржаўнага выдавецтва.
XS
SM
MD
LG