Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“МЗС Беларусі будзе сачыць за паводзінамі дыпляматаў”


Алесь Дашчынскі, Менск Міністэрства замежных справаў Беларусі заяўляе, што “паводзіны замежных дыпляматаў, у тым ліку кіраўнікоў замежных дыпмісій, якія выходзяць за рамкі агульнапрынятых паводзінаў афіцыйных прадстаўнікоў краін, будуць выклікаць у беларускага боку адэкватныя дзеяньні ў адказ”.

Пра гэта паведаміў выконваючы абавязкі начальніка ўпраўленьня інфармацыі МЗС Руслан Есін у сувязі з выказваньнямі амбасадаркі Латвіі ў Беларусі Майры Моры.

Паводле спадара Есіна, МЗС Беларусі чакае дадатковых тлумачэньняў латвійскага боку пасьля вяртаньня спадарыні Моры з Рыгі ў Менск. Таксама на адрас МЗС Латвіі амбасадай Беларусі накіравана нота з патрабаваньнем тлумачэньняў, а ў камісію ў замежных справах латвійскага сэйму дасланы ліст з просьбай прадставіць стэнаграму дыскусіі, у якой брала ўдзел амбасадарка Латвіі.

Беларускі бок заяўляе, што падобныя выказваньні акрэдытаванага ў Беларусі дыппрадстаўніка, калі яны насамрэч меліся, зьяўляюцца недапушчальнымі і могуць нанесьці шкоду узаемавыгадным, партнэрскім адносінам дзьвюх краін.

Гл. таксама • Ці будзе дыпляматычны скандал паміж Беларусьсю і Латвіяй?
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG