Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вольнаму – воля, багатаму – рай


Сяргей Панізьнік, Менск Новая перадача сэрыі "Магія мовы".

Кожная зязюлька пра сваё кукуе. Я – пра тыя вясёлыя зычэньні, якія чуў ад бацькоў, родзічаў, суседзяў, калі чалавек ня п’ець, а душу ў госьці завець.

– На добры спажыў! Мёдам на душу! – гукае гаспадар.

– А ці твая матка поўнай не была? – хітра пытаецца ён у тых, хто любіць прымус і па сваёй ахвоце чарку не дапівае, да донца не дастае. Гэта цяпер без прымусу абыходзяцца, п’юць па-чорнаму. Зацягнула нас на чортавы віры. Мацюкамі ў тры паверхі абкладуць.

Раней, у крутую хвіліну, абыходзіліся кленічамі: “А каб на цябе немач, каб на цябе гонар напаў!” А ўжо самыя гаваркія цёткі так бубнілі: “Соль табе ў вочы, перац у нос, галавешка ў зубы, клубок нітак паміж лытак, галень паміж калень, пад хвост памяло, – каб аж дух заняло!”

Пасьля такіх нашэптаў адно заставалася: браць лахі пад пахі – і вон з хаты. Кумельлю выкаціцца, каб хамут на карак ня ўзьдзелі. Астыне, вычарпаецца цётка, аціхне, мілатой праясьніцца. І зь яе вуснаў да добрага чалавека ўпарты прымус пачуецца:

– Ня п’еш – хлебам макай! Вясёлашчаў усёй радні! Вольнаму – воля, багатаму – рай!

Магія мовы: архіў 2005 (1-ы квартал) Магія мовы: архіў 2005 (2-і квартал) Магія мовы: архіў 2005 (3-і квартал)
XS
SM
MD
LG