Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцэ-сьпікер польскага Сэйму: “Гэта абвяшчэньне вайны”


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Віцэ-сьпікер польскага Сэйму Браніслаў Камароўскі заявіў Радыё Свабода, што апошнія папраўкі, прынятыя палатай прадстаўнікоў, азначаюць абвяшчэньне вайны ня толькі беларускім мэдыям.

(Камароўскі: ) “Гэта азначае абвастрэньне антыдэмакратычнага курсу беларускіх уладаў. Гэта абвяшчэньне вайны ня толькі беларускім мэдыям, але і мэдыям з усяго вольнага сьвету, а таксама спроба закрыць раты ня толькі тым, хто крытыкуе рэжым, але нават тым, хто скептычна да яго ставіцца.

Афіцыйны Менск паказвае свой нарастаючы страх і спрабуе атрымаць гарантыю, што празь некаторы час яго не будуць крытыкаваць, што будзе спакой. У Польшчы таксама такое было – садзілі ў турмы можа не за выказваньне для замежных мэдыяў, але за супрацоўніцтва, напрыклад, з Радыё Свабодная Эўропа. Але калі ў 1950-я гады гэта яшчэ дзейнічала, то праз два дзесяцігодзьдзі, у 1970-я такія забароны былі ўжо цалкам неэфэктыўныя”.

Гл. таксама: • Папраўкі прэзыдэнта ў Крымінальны кодэкс прынятыя Палатай прадстаўнікоў бязь зьменаў
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG