Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Марэк Буцька: цяпер Беларусь на 100% таталітарная дзяржава


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Папраўкі, прынятыя Палатай прадстаўнікоў, камэнтуе польскі дыплямат, былы намесьнік амбасадара Польшчы ў Беларусі Марэк Буцька.

(Буцька: ) “На маю думку, гэта найбольш жорсткія, рэпрэсіўныя зьмены ў заканадаўстве за апошні час. Гэта беспрэцэдэнтыя захады, якія дазваляюць пасадзіць у турму абсалютна невінаватага чалавека, бо хто ж будзе ацэньваць, якія выказваньні шкодзяць Беларусі, а якія не? Гэта дае ўладам таксама моцную зброю ў барацьбе зь недзяржаўнымі арганізацыямі – гэтага, як я разумею, таксама тычацца папраўкі. Увогуле, гэта будзе сур’ёзнай перашкодай для дзейнасьці ўсяго незалежнага сэктару ў Беларусі, а таксама пашырэньня незалежнай інфармацыі аб падзеях у Беларусі. Улады спадзяюцца пры дапамозе рэпрэсіяў не дазволіць сваім грамадзянам гаварыць тое, што яны думаюць пра Лукашэнку і ягонае атачэньне. Ці цяпер пра Беларусь можна сказаць, што гэта на 100% таталітарная дзяржава? Так! Скажу болей – на сёньняшні дзень Беларусь ужо цалкам адпавядае энцыкляпэдычнаму вызначэньню фашыстоўскай дзяржавы – масава парушаюцца правы чалавека, парлямэнт – гэта фікцыя, суды падначаленыя выканаўчай уладзе, але, перадусім, паўсюль культ асобы правадыра. Ну і калі дадаць дзяржаўную ідэалёгію, дык гэта натуральны таталітарызм”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG