Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Rzeczpospolita: “Зьняволеныя ў краіне Лукашэнкі”


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Польская прэса шмат піша сёньня пра забарону на выезд зь Беларусі гарадзенскаму журналісту Андрэю Пісальніку.

“Андрэй Пісальнік ня будзе асьвятляць для нашай газэты хаду нядзельных выбараў у Казахстане. Яго затрымалі, у міліцыі зрабілі выгляд, што правялі допыт, а потым анулявалі пячатку ў пашпарце, якая дазваляе выяжджаць за мяжу”, – піша ў артыкуле “Зьняволеныя ў краіне Лукашэнкі” аўтарытэтны польскі штодзёньнк “Rzeczpospolita”, для якога працуе спадар Пісальнік.

Газэта піша, што Андрэй Пісальнік ехаў у Менск аўтастопам, не сказаўшы папярэде нікому, што менавіта такім чынам паедзе ў сталіцу.

“Гэта сьведчыць ад тым, што за мной сачылі”, – заявіў Пісальнік “Rzeczpospolitej”.

Польскі штодзёньнік піша, што справа зусім ня ў тым, каб гарадзенскі журналіст не паехаў на выбары ў Казахстан, але ў тым, каб ён ня мог прадстаўляць за мяжой Саюз палякаў Беларусі. Газэта адзначае, што раней беларускія ўлады ўжо анулявалі пячаткі ў пашпартах яшчэ некалькіх чальцоў непрызнаванага афіцыйным Менска кіраўніцтва СПБ.

І “Rzeczpospolita” і “Gazeta Wyborcza”, якая таксама зьмяшчае ў сёньняшнім нумары артыкул пра затрыманьня Андрэя Пісальніка, пішуць, што цяпер адзіны спосаб выехаць зь Беларусі для гэтых актывістаў СПБ – праз Расею.

Пра рэпрэсіі супраць тых чальцоў СПБ, якія надалей падтрымліваюць Анжаліку Борыс і старое кіраўніцтва саюзу – у тым ліку і пра пазбаўленьні іх магчымасьцяў выезду з краіны і праблемы ў працы – паведамляюць сёньня і іншыя польскія газэты, радыёстанцыі і інфармацыйныя інтэрнэт-парталы
XS
SM
MD
LG