Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Марачкін адрэстаўруе пашкоджаны ў Курапатах абраз


Ганна Соусь, Менск Мастак Аляксей Марачкін адрэстаўруе апаганеную вандаламі рэпрадукцыю абраза Маці Божай Курапацкай. “У Беларусі сатаністы і фашысты на свабодзе, а сумленныя людзі – за кратамі”,– лічыць менскі мастак Аляксей Марачкін – аўтар абраза Маці Божай Курапацкай, рэпрадукцыю якога днямі апаганілі невядомыя вандалы.

Мастак Аляксей Марачкін толькі сёньня даведаўся пра тое, што невядомыя вандалы апаганілі свастыкай рэпрадукцыю абраза-капліцы “Маці Божай Курапацкай усіх нявінна расстраляных”.

(Марачкін: ) “У мяне голас нават зьмяніўся. Я ад вас літаральна даведаўся, што абраз, гэтая каплічка “Маці Божая Курапацкая” апаганены. Няма словаў… У мяне адразу выстройваецца такі ланцужок – ТБМ некалькі разоў залівалі чорнай фарбай і малявалі гэтыя фашыстоўска-бальшавіцкія знакі. Пасьля на Варвашэні на сядзібе БНФ таксама, хаця там літаральна некалькі крокаў ад Акадэміі міліцыі”.

Аляксей Марачкін мяркуе, што вандалізм у Курапатах цалкам адпавядае палітыцы цяперашніх беларускіх уладаў.

(Марачкін: ) “Я іду ў майстэрню і на гэтых шапіках “Белсаюздруку” намаляваныя сатанінскія знакі – зоркі канцом уніз. Сатаністы і фашысты на свабодзе, а сумленныя людзі абвяшчаюць галадоўку, сумленныя людзі, такія як Севярынец, Марыніч – “на хіміі” і ў турмах, сумленныя людзі, якія спавядаюць незалежнасьць і сувэрэнітэт”.

Аляксей Марачкін плянуе заўтра паехаць ва ўрочышча Курапаты і забраць апаганеную рэпрадукцыю з тым, каб бліжэйшым часам адрэстаўраваць яе.

Арыгінал абраза “Маці Божай Курапацкай усіх нявінна расстраляных” быў асьвечаны 2 лістапада 2002 году ў Курапатах, тады ж мастак падараваў яго менскаму Касьцёлу сьвятых Сымона і Алены. А ў самім ўрочышчы была ўсталяваная рэпрадукцыя ў выглядзе абраза-капліцы. Як згадвае Аляксей Марачкін, працуючы над абразом, ён абапіраўся на традыцыі абразоў беларускага старажытнага мастацтва.

Гл. таксама: • Вандалы ў Курапатах: фотарэпартаж
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG