Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За распальваньне міжнацыянальнай варожасьці — два гады “хіміі”


Алег Супрунюк, Берасьце Уступіў у дзеяньне новы прысуд адносна лідэра берасьцейскіх скінгэдаў Сяргея Мартынюка, які ўжо адбывае пакараньне за хуліганства.

Мінулым летам Сяргей Мартынюк за тое, што зьбіў аднаго зь берасьцейцаў, быў пакараны на тры з паловай гады абмежаваньня волі (адзін год скасавалі з прычыны амністыі). Аднак ужо ў часе таго судовага працэсу высьветлілася, што свой хуліганскі ўчынак Мартынюк зьдзейсьніў невыпадкова, бо зьяўляўся кіраўніком мясцовага скінгэдаўскага руху.

Гэтыя акалічнасьці зацікавілі супрацоўнікаў КДБ, якія правялі ўласнае расьсьледаваньне. Як вынік, у суд трапіла новая справа на Сяргея Мартынюка — за распальваньне расавай альбо міжнацыянальнай варожасьці. Паводле судовага выраку за гэтае злачынства былы настаўнік гісторыі пакараны на два гады абмежаваньня волі (зноў адзін год скасавалі паводле амністыі). Паколькі Мартынюк не абскардзіў гэтага рашэньня, ён мусіць правесьці на “хіміі” агулам тры з паловай гады.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG