Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Другое чытаньне "тэрміновых" паправак Лукашэнкі – 2 сьнежня


Уладзімер Глод, Менск 2 сьнежня дэпутаты Палаты прадстаўнікоў будуць разглядаць у другім чытаньні папраўкі ў Крымінальны кодэкс. Гэтыя папраўкі выклікалі вялікі грамадзкі рэзананс. Паводле іх, у прыватнасьці, уводзіцца крымінальная адказнасьць за “дыскрэдытацыю Беларусі”. Папраўкі з адзнакай “тэрмінова” перадаў у Палату А.Лукашэнка, якая і прыняла яго ў першым чытаньні 25 лістапада. Ці зьбіраюцца дэпутаты заўтра спрачацца наконт прэзыдэнцкага законапраекту?

Дэпутат Віктар Кучынскі сказаў мне, што ўжо перадаў у профільную камісію, якая зьбірае заўвагі парлямэнтароў, дзесяць паправак. Галоўная зь іх, паводле спадара Кучынскага, — выключэньне з прэзыдэнцкага дэкрэту ўсялякай згадкі палітычных партыяў. Справа ў тым, што за арганізацыю альбо кіраўніцтва палітычнай партыяй, дзейнасьць якой зьвязаная з гвалтам над грамадзянамі і нанясеньнем ім цялесных пашкоджаньняў ды іншымі дзеяньнямі, новы дакумэнт прадугледжвае арышт да 6 месяцаў альбо пазбаўленьне волі да 2 гадоў. Калі ж гэтая партыя яшчэ і афіцыйна не зарэгістраваная, дык арышт павялічваецца да 3 гадоў. Ёсьць і іншыя пакараньні за дзейнасьць партыяў.

На маё пытаньне, ці зьбіраецца ён заўтра выступаць, дэпутат Кучынскі адказаў станоўча, а на пытаньне, ці падтрымаюць яго калегі, толькі няпэўна разьвёў рукамі.

Намесьнік старшыні парлямэнцкай камісіі па фінансах, бюджэту ды падатковай палітыцы Васіль Хрол упэўнены, што 2 сьнежня ў Авальнай залі будзе дыскусія:

(Хрол: ) “Канечне, будзе. Там жа дэпутаты як суб’екты заканадаўчай ініцыятывы ўнесьлі, наколькі мне вядома, шмат паправак. Таму гэтыя папраўкі будуць у залі абмяркоўвацца”.

А вось Юры Кулакоўскі — старшыня камісіі ў правах чалавека ды мэдыях (дарэчы, былы памочнік Аляксандра Лукашэнкі), наадварот, прагназуе, што абмеркаваньне пройдзе хутка:

(Кулакоўскі: ) “Хаця і за кароткі час, але мы вельмі сур’ёзна працавалі над ім у камісіях. І таму, я думаю, вялікай дыскусіі ня будзе. Ён вывераны, і наша камісія да яго паправак ня ўносіла”.

Намесьнік старшыні камісіі ў справе аховы здароўя, дзяцей, сям’і і моладзі Мікалай Дубовік мае досьвед парлямэнцкай працы яшчэ з часу Вярхоўнага Савету 13 скліканьня. Ён чакае, што заўтра ў Авальнай залі будзе цікавае абмеркаваньне:

(Дубовік: ) “Я лічу, што ўсялякі закон, а асабліва такі, тэрміновы, выклікае ў дэпутатаў асаблівую ўвагу. І, я думаю, што заўтра будзе разгорнутая дыскусія”.

(Карэспандэнт: ) “А ці вызначыліся вы асабіста? Будзеце выступаць ці не?”

(Дубовік: ) “Я сёньня мушу дакласьці калегам свой законапраект (ад імя камісіі — аб сацыяльнай абароне дзяцей-сіротаў). І таму я весь засяроджаны на гэтым. А як будзе заўтра — будзем бачыць”.

Гл. таксама: • За "дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь" можна будзе атрымаць 2 гады • За "дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь" можна будзе атрымаць 2 гады • Праваабаронцы патрабуюць ад А.Лукашэнкі адклікаць папраўкі • Валянцін Стэфановіч: калі б дэпутаты не хацелі прымаць гэтыя папраўкі, яны б за іх не галасавалі • Богдан Кліх: “Такое права нельга паважаць” • Вацлаў Станкевіч: Беларускія улады надалей самаізалююцца • Акадэмік Вайтовіч: “Дыктатар хоча быць дыктатарам да канца жыцьця” • Амэрыканскі Камітэт па абароне журналістаў выступае супраць паправак Лукашэнкі • Вітаўт Кіпель: Мова паправак нагадвае мне 1940-ы сталінскі год • Мін’юст: суды гатовыя да выкананьня паправак у Крымінальны кодэкс
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG