Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галоўнага рэдактара "Glosu znad Niemna" не пусьцілі за мяжу


Сяргей Астраўцоў, Горадня Сёньня ўдзень галоўнага рэдактара газэты “Glos znad Niemna”Анджэя Пісальніка затрымалі каля г.Скідзель і даставілі ў Горадню ў Ленінскі райаддзел міліцыі, дзе яму скасавалі пячатку ў пашпарце, якая дазваляе выезд ва ўсе краіны сьвету. Пасьля гэтага журналіста адпусьцілі.

Паколькі Анджэю Пісальніку скасавалі пячатку ў пашпарце, ён ня зможа больш езьдзіць за мяжу.

Міліцыянты патлумачылі ануляваньне пячаткі тым, што супраць яго вядзецца крымінальная справа аб запалохваньні дырэктара шчучынскага Дому польскага Віктара Богдана.

А затрыманьне журналіста адбылося наступным чынам:

(Пісальнік:) “Я ехаў выпадковай машынай, можна сказаць аўтастопам, бо не купляў квіток. Пад Скідзелем ДАІ затрымала машыну, а мяне забралі і прывезьлі ў Ленінскі РАУС.”

Анджэй Пісальнік мяркуе, што за ім сачылі. Інакш немагчыма растлумачыць: як супрацоўнікі дарожнай міліцыі ведалі, якую менавіта машыну затрымліваць, гаворыць рэдактар.

Што датычыць самой забароны, дык яна ня стала вельмі вялікай нечаканасьцю, бо раней гэтак жа забаранілі выезд за мяжу траім калегам спадара Пісальніка па Саюзу палякаў, непрызнаванаму ўладамі, якія разам зь ім зьяўляюцца падазраванымі па справе Богдана, гэта — намесьнікі старшыні СПБ Анжалікі Борыс Юзаф Пажэцкі і Веслаў Кеўляк, а таксама галоўны рэдактар часопіса “Magazyn Polski” Андрэй Пачобут.

Дарэчы, Андрэй Пачобут тым ня менш нядаўна зьезьдзіў у Польшчу — праз Расею ды Ўкраіну, але калі ён вяртаўся дахаты на КПП “Брузгі” ў яго беларускія памежнікі забралі пашпарт.

Разам з адвакатам спадар Пачобут напісаў скаргі ў абласную пракуратуру, вайсковаму пракурору і камандзіру памежнай часткі, але пашпарт яму дагэтуль не вярнулі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG