Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Дэпутат Васіль Хрол: Альфрэд Брэм для мяне не аўтарытэт – я зь ім не знаёмы


Уладзімер Глод, Менск Гэтак заявіў сёньня дэпутат Палаты прадстаўнікоў Васіль Хрол падчас абмеркаваньня законапраекту “Аб ахове і выкарыстаньні жывёльнага сьвету”.

Спадар Хрол, які ўпершыню стаў дэпутатам Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня, а пасьля быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў усіх скліканьняў, падчас дыскусіі заявіў:

(Хрол: ) “Альфрэд Брэм для мяне не аўтарытэт. Я зь ім не знаёмы. Ды й наогул у школе мяне вучылі іншаму. І чаму мы ў нашых законах будзем грунтавацца на нейкім Брэме?”

Пасьля гэтых словаў намесьнік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Валянцін Малішэўскі, які прадстаўляў дакумэнт дэпутатам, паабяцаў прынесьці спадару Хролу збор твораў Альфрэда Брэма, каб той даведаўся пра гэтага сусьветна знакамітага навукоўца.
XS
SM
MD
LG