Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камітэт па абароне журналістаў выступае супраць паправак Лукашэнкі


Алеся Сёмуха, Вашынгтон Як паведаміла Ніна Агнянава, дасьледчыца Эўрапейскіх і Цэнтральнаазіяцкіх праграм амэрыканскага Камітэту па абароне журналістаў, іх камітэт выступіў з заявай у сувязі з прапанаванымі папраўкамі ў Крымінальны кодэкс Беларусі.

“Прапанаваныя папраўкі ў беларускі Крымінальны кодэкс, – гаворыцца ў заяве, – крыміналізуюць публічную крытыку прэзыдэнта Лукашэнкі і яго дыктатарскага рэжыму і ўводзяць турэмнае зьняволеньне за крытыку. Пакараньне за падобную крытыку асабліва суровае, калі распаўсюджваецца праз сродкі масавай інфармацыі – да пяці гадоў зьняволеньня.

Гэты закон зьяўляецца моцна абмежавальным і палітызаваным. Мы разглядаем яго як спробу ізаляванай дыктатуры раздушыць тое, што засталося ад абложаных беларускіх мас-мэдыяў і грамадзянскай супольнасьці напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году.

Мы заклікаем беларускі заканадаўчы орган адхіліць гэты законапраект у другім чытаньні”.

Гл. таксама: • За "дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь" можна будзе атрымаць 2 гады • Праваабаронцы патрабуюць ад А.Лукашэнкі адклікаць папраўкі • Валянцін Стэфановіч: калі б дэпутаты не хацелі прымаць гэтыя папраўкі, яны б за іх не галасавалі • Богдан Кліх: “Такое права нельга паважаць” • Вацлаў Станкевіч: Беларускія улады надалей самаізалююцца • Акадэмік Вайтовіч: “Дыктатар хоча быць дыктатарам да канца жыцьця”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG