Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапейскія парлямэнтары занепакоены сытуацыя са СМІ ў Беларусі


Алесь Дашчынскі, Менск Падкамісія ў сродках масавай інфармацыі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы заявіла, што без свабоды мэдыяў, прэзыдэнцкім выбарам у Беларусі наканавана быць недэмакратычнымі.

Эўрапейскія парлямэнтары выказваюць у сваёй заяве глыбокую занепакоенасьць сытуацыяй вакол свабоды слова ў Беларусі. У прынятай сёньня заяве гаворыцца, што Беларусь імкнецца ўступіць у Раду Эўропы і абавязалася ў рамках ААН захоўваць свабоду слова. Аднак прэзыдэнт, урад, парлямэнт Беларусі ня ў стане захоўваць рэкамэндацыі Парлямэнцкай асамблеі, якія былі прыняты у мінулым годзе, адносна перасьледу незалежнай прэсы.

Як гаворыцца ў заяве, асабліва перад прэзыдэнцкімі выбарамі 2006 года, грамадзяне Беларусі маюць права атрымліваць незалежную інфармацыю і мець правільнае ўяўленьне пра становішча ў краіне. Без свабодных і незалежных мэдыяў, у гэтых выбараў няма ніякіх шансаў быць дэмакратычнымі.

Падкамісія зьвяртаецца да Эўрапейскага зьвязу і краін-сябраў Рады Эўропы аказаць падтрымку ў арганізацыі вяшчаньня на Беларусь.
XS
SM
MD
LG