Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебскаму актывісту прысудзілі чарговы штраф


Браніслава Станкевіч, Віцебск Барысу Хамайду пакаралі штрафам за распаўсюд газэты “Выбар”. Гэтую газэту спадар Хамайда рэдагуе і выдае за ўласныя сродкі.

12-га кастрычніка міліцыянты Чыгуначнага райаддзелу былі затрымалі спадара Хамайду, які распаўсюджваў газэты на вуліцы Леніна ў Віцебску. Разам зь іншымі незалежнымі выданьнямі супрацоўнікі міліцыі, нібыта дзеля экспэртызы, забралі ў распаўсюдніка ўсе наяўныя паасобнікі газэты “Выбар”.

Паводле пастановы, якую па пошце атрымаў Барыс Хамайда, экспэртам друкаваных выданьняў была адміністрацыйная камісія Першамайскага раёну. На паседжаньні гэтае камісіі было прызнана, што зьмест выданьня скіраваны на тое, каб спрычыніць шкоду дзяржаўнаму і грамадзкаму ладу.

За распаўсюд апазыцыйнага выданьня спадару Хамайду прысудзілі штраф памерам 29 тысяч рублёў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG