Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Адміністрацыя “Беларуськалію” сарвала прафсаюзную канфэрэнцыю


Міхал Стэльмак, Менская вобласць У Салігорску сёньня было сарвана правядзеньне канфэрэнцыі Незалежнага прафсаюзу гарнякоў. Паводле зьвестак кіраўніцтва прафсаюзу, адміністрацыя “Беларуськалію” адмовілася адпусьціць на канфэрэнцыю яе дэлегатаў.

На канфэрэнцыі плянавалася абмеркаваць рознагалосьсі паміж прафсаюзам і адміністрацыяй вытворчага аб’яднаньня, якія ўзьніклі падчас перамоваў у справе калектыўнай дамовы.

Пасьля 19 тураў перамоваў з наймальнікам дзесяць пунктаў праекту калектыўнай дамовы ўвайшлі ў пратакол рознагалосьсяў. І ўсе гэтыя пункты, як лічыць прафсаюз, зьяўляюцца важнымі для яго сяброў. Таму прафсаюзная канфэрэнцыя меркавала ўзьняць пытаньне аб пачатку працоўнай калектыўнай спрэчкі рабочых з адміністрацыяй “Беларуськалію”.
XS
SM
MD
LG