Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Менгарсаюздрук" адмовіўся распаўсюджваць газэту "Салідарнасць"


БАЖ Прадпрыемства "Менгарсаюздрук" скасавала дамову аб распаўсюдзе зь недзяржаўнай газэтай "Салідарнасць". Пра гэта рэдакцыя газэт даведалася з афіцыйнага лісту ад дырэктара прадпрыемства спадара Дудзіч.

Аб прычынах скасаваньня дамовы, якая была заключаная толькі ў сярэдзіне верасьня гэтага году, у пасланьні не гаворыцца.

Як падкрэсьліў галоўны рэдактар газэты Аляксандар Старыкевіч, ніякіх парушэньняў з боку газэты не магло быць, бо дамова яшчэ нават не пачала выконвацца: гэта была дамова аб супрацоўніцтве на 2006 год.

Днямі недзяржаўная газэта "Витебский курьер" атрымала аналягічнае пасланьне ад дырэктара прадпрыемства "Віцебскаблсаюздрук" спадарыні Южык. У лісьце ад 16 лістапада паведамляецца, што прадпрыемства спыняе дамоўныя адносіны з выданьнем з пачатку наступнага году.

Прадпрыемствы "Віцебскаблсаюздрук" і "Менгарсаюздрук" уваходзяць у сыстэму Міністэрства інфармацыі. Гэтыя прадпрыемствы займаюцца рэалізацыяй друкаванай прадукцыі гуртам і ў раздроб; распаўсюдам паасобна і па падпісцы пэрыядычных выданьняў празь сетку крамаў і кіёскаў.
XS
SM
MD
LG