Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Der Spiegel піша пра перадвыбарчую сытуацыю ў Беларусі


Алена Струвэ, Менск “Сьмяяцца, пакуль канчаткова ня будзе ськінуты Лукашэнка, альбо ў Беларусі пачынаецца выбарчая барацьба”, такі артыкул зьмешчаны ў нямецкім выданьні Der Spiegel. Карэспандэнтка выданьня наведала Беларусь і сустрэлася з адзіным кандыдатам ад апазыцыі Аляксандрам Мілінкевічам.

У размове зь нямецкай журналісткай гарадзенскі прафэсар дзеліцца меркаваньнямі, якой можа быць афіцыйная тэлевізійная праганда ў самы гарачы выбарчы час: “Будзе заяўялена, што я хачу прадаць Беларусь Польшчы, што сам я габрэй, амэрыканскі шпіён, таксама фашыст, які хоча зьнішчыць расейскія школы і г.д.” - сьмяецца Аляксандар Мілінкевіч.

Як піша нямецкае выданьне, многія апазыцыянэры камэнтуюць абсурдныя і свавольныя дзеяньні беларускага кіраўніка “з гумарам вісельніка”. Свой удзел у выбарчай кампаніі апазыцыя ўжо зараз ацэньвае як вельмі няпросты. Людзі сустракаюцца на прыватных кватэрах ці ў сьціпла абсталяваных партыйных офісах. Ясна, што іхныя размовы праслухоўваюцца спэцслужбамі. Таму па тэлефоне ніхто не называе імёнаў, часу, месца сустрэчы. Усе важныя рэчы абмяркоўваюца на вуліцы.

Паводле Мілінкевіча, Лукашэнка можа выйграць выбары толькі шляхам фальсыфікацыяў. Чыноўнікі з Брусэлю і заходнія дыпляматы разьлічваюць на фальшаваныя вынікі. Яны хочуць даслаць у краіну сваіх назіральнікаў. Калі падобныя маніпуляцыі будуць вядомыя, на вуліцу змогуць выйсьці людзі. Як гэта было год таму ва Ўкраіне.

Хаця параўноўваць краіны немагчыма, піша Der Spiegel Ва Ўкраіне ішло масіўнае інфармаваньне насельніцтва пра розныя парушэньні ў часе выбараў. У Беларусі такое ўявіць немагчыма. Аднойчы Лукашэнка сказаў ужо па тэлебачаньні, што будзе абараняць уладу да апошгняга патрону. Ці ня стануць ў наступным ліпені масавыя пратэсты крывавымі?

Як піша Der Spiegel, дзеля таго, каб выключыць верагоднасьць мірных рэвалюцыяў, парлямэнт прыняў адпаведныя папраўкі да крымінальнага кодэксу. Тым, хто будзе фінансаваць масавыя пратэсты, заклікаць да захопу ўрадавых будынкаў, шкодзіць замежнай рэпутацыі Беларусі, пагражае турэмнае пакараньне. Паводле Мілінкевіча, гэта зварот да сталінізму.

“Як могуць дапамагчы Беларусі немцы? – ставіць пытаньне нямецкая журналістка. Аказваецца, у Мілінкевіча ёсьць інфармацыя для канцлера Мэркель: “Я ведаю, што нямецкі ўрад занепакоены тым, што адбываецца ў Беларусі”, кажа ён і працягвае: “Ёсьць грамадзянская супольнасьць, якой патрэбная дапамога. Нядаўна ў Маскве ў мяне пыталіся, чаму Захад аказвае вельмі мала дапамогі Беларусі. І я адказаў: мы возьмем расейскія грошы для падтрымкі дэмакратыі”. Мілінкевіч ізноў засьмяўся, а потым дадаў, што размова можа ісьці пра паперу ці тэхніку для маленькіх незалежных выданьняў,” - піша Der Spiegel
XS
SM
MD
LG