Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прыўкрасна


Сяргей Панізьнік, Менск Новая перадача сэрыі "Магія мовы".

Каб сказаць востра, сьмешна, мы карыстаемся клясыкай народнага маўленьня: прыказкамі, выслоўямі, прыбабунькамі. Вось дасьціпныя характарыстыкі: у старога жарабка скура і на плоце гагоча; была дзеўка на ўсю вуліцу, а стала бабай на ўсю печ; ні вусоў, ні барады – як чорт малады…

Усьцешна прыгадваюцца мне і абліччы тых людзей, якія экспрэсіўна, пры адпаведнай нагодзе ўмела карысталіся чарамі слова. Наш праскі сьпявак Міхась Забэйда-Суміцкі любіў гаварыць пра сябе так: “Укаталі сіўку крутыя горкі”. На воблаку вясёлага гумару, дасьціпнага жарту плыве, калі наведвае Менск, паэт з Варшавы Алесь Барскі. Раўналетак Караткевіча, ён можа і па тэлефоне міла прамаўляць да любай жанчыны: “Даражэнькая! О, як ты сёньня хораша выглядаеш!”

А ў доме Караткевічаў запомнілася слова Валянціны Браніславаўны, жонкі Ўладзімера. Калі заходзіла гаворка пра нявыхаванага, недалёкага чалавека, то яго напаўінтэлігентнасьць вызначалася коратка – інтэль. А ўжо хто хоча далучыцца да рэха самога Ўладзімера Караткевіча, то сёньня паўтарае яго ўлюбёнае слова прыўкрасна. Бо ўсё, што створана для нас гэтым Чараўніком, сапраўды – прыўкрасна!

Магія мовы: архіў 2005 (1-ы квартал) Магія мовы: архіў 2005 (2-і квартал) Магія мовы: архіў 2005 (3-і квартал)
XS
SM
MD
LG