Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Беларуская прэса за 29 лістапада


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі

“Звязда”, 1935 год:

“Камісія кіраўніцтва мастацтва Наркамата асветы БССР выбрала для запісу на грамафонных пласцінках 26 нумароў з беларускага, яўрэйскага і польскага фальклора, апрацаванага кампазітарамі Любанам, Палонскім, Туранковым, Ефімавым, Аладавым і інш. У лік гэтых нумароў уваходзяць народныя песні — “Восень”, “Янка”, “Замуж пайсці — трэба ведаць”, “Калыханка”, “Чаму-ж мне не пець” у выкананні артысткі беларускага дзяржаўнага тэатра оперы і балета Александроўскай, “Далой Нікалай”, “Пролетарка мая сястра”, “Рэкруцкая”, “Другая беларуская” ў выкананні яўрэйскага ансамбля, “Польская народная мазурка”, “Лявоніха” і т.д.”.

“Вечерний Минск”, 1975 год:

“Вопытная партыя самых лёгкіх у краіне дарожных матацыклаў “ММВЗ-3.115” выпушчана на Менскім мотавэлязаводзе. У параўнаньні з папярэднікамі новая машына, распрацаваная канструктарамі прадпрыемства, мае палепшаны выгляд і больш магутны матор… “Малютка”, як ахрысьцілі гэтую машыну, разьвівае хуткасьць да 95 кілямэтраў на гадзіну… На сто кілямэтраў шляху новы матацыкл выдаткоўвае ўсяго 3,5—4 літры паліва, разьлічаны на прабег без капітальнага рамонту 20 тысяч кілямэтраў… Па сваіх якасьцях “Малюткі” не саступаюць найлепшым сусьветным узорам такой клясы”.

“Народная Воля”, 1995 год. Сямён Букчын пра выступ Аляксандра Лукашэнкі на партгасактыве:

“Нуднае, трэба сказаць, было шоў. Нават адказным “вэртыкальшчыкам” (і гэта было добра відаць па тэлевізары) дрэнна сядзелася і слухалася. Пакутавалі яны, гаротныя, зьлёгку ажыўляліся, калі наставаў чарговы “тычок” канкрэтнай асобе. Трохгадзінны маналёг замяніў увесь выпуск навінаў. Практычна тое была адзіная і самая сьвежая навіна — тры гадзіны Лукашэнка на трыбуне. Падаткаплатнікі маюць права зьвярнуцца са скаргай. Толькі вось куды? Цэсар і судзьдзя ў нас адзін”.
XS
SM
MD
LG