Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітайскі амбасадар лічыць інвэстыцыйны клімат у Беларусі неспрыяльным


Валер Каліноўскі, Менск Амбасадар КНР у Беларусі У Хунбінь на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску з нагоды дзяржаўнага візыту А. Лукашэнкі ў КНР, які пачынаецца 4 сьнежня, досыць стрымана выказаўся аб магчымасьцях кітайскіх інвэстыцыяў у Беларусь, і, у прыватнасьці, у новаствораны Парк высокіх тэхналёгіяў:

(Хунбінь: ) “Некаторыя нашыя прадпрыемствы яшчэ вагаюцца. Пакуль яны думаюць, што ўмовы для інвэстыцыяў тут неспрыяльныя. Некаторыя нашыя беларускія сябры пытаюць: чаму кітайцы да нас не прыяжджаюць? Наадварот, яны прыяжджаюць, але ад’яжджаюць з пустымі рукамі”.

У Хунбінь падкрэсьліў, што вольныя грошы ў прыватнага бізнэсу ў Кітаі ёсьць, прычым вялікія грошы, але нягледзячы на сяброўскія дачыненьні Беларусі і КНР, атмасфэра для інвэстыцыяў у Беларусі ня вельмі задавальняючая, і кітайскія прадпрымальнікі усё яшчэ чакаюць сваіх шанцаў. Амбасадар падкрэсьліў, што ў Кітаі рынкавая эканоміка і справа робіцца не па волі начальства, а зыходзячы з прынцыпу выгады.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG