Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады абяцаюць выплаціць затрыманыя заробкі рабочым МВЗ


Юры Дракахруст, Прага Запазычанасьць па заробках рабочым мотавэлязаводу будзе пагашаная да канца лістапада. Пра гэта паведаміў першы намесьнік старшыні Менгарвыканкаму Мікалай Панцялей. Ён заявіў, што заробак за верасень на прадпрыемстве выплачаны, да канца лістапада будзе выплачаны заробак за кастрычнік.

Паводле Мікалая Панцялея, у сталіцы ёсьць шэраг прадпрыемстваў, і 10 прадпрыемстваў, дзе заробак выдаецца ў апошні дзень месяца.

Першы намесьнік кіраўніка ўраду Ўладзімер Сямашка паведаміў, што ўрад распрацоўвае пляны пераадоленьня крызысу на мотавэлязаводзе.

Паводле спадара Сямашкі, завод мае запазычанасьць перад гарадзкім бюджэтам у мільярд дзьвесьце мільёнаў рублёў, перад дзяржаўным бюджэтам – 850 мільёнаў рублеў, за энэрганосьбіты – 4 мільёны даляраў.

Першы віцэ-прэм''ер паведаміў, што прадпрыемства страціла сыстэму збыту, якая была перададзеная пасярэднікам, за апошнія гэты не было запушчана ў вытворчасьць ніводнай новай мадэлі. Уладзімер Сямашка лічыць, што выйсьцем з сытуацыі мажа стаць дадатковая эмісія акцыяў.

Гл. таксама • Рабочыя МВЗ на паўтары гадзіны перакрылі Партызанскі праспэкт (фота)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG