Лінкі ўнівэрсальнага доступу

15-ы дзень галадуе прадпрымальнік В.Леванеўскі


Алег Грузьдзіловіч, Менск 15-ты дзень у Івацэвіцкай калёніі галадуе гарадзенскі прадпрымальнік Валер Леванеўскі. 28 лістапада Валера Леванеўскага ў калёніі наведаў адвакат Аляксандар Бярылаў.

Вось што адвакат Валера Леванеўскага распавёў для “Свабоды”:

(Бярылаў: ) “Ён працягвае галадоўку і лічыць, што працягваецца ціск з боку адміністрацыі. Ягоных патрабаваньняў не выконваюць, усе рэчы ў яго забралі, разам з дакумэнтамі па ягонай крымінальнай справе. А пачуваецца ён больш-менш нармальна, працягвае галадаваць і кажа, што яшчэ пратрымаецца. Трымаецца як малайчына, як звычайна Леванеўскі”.

Валер Леванеўскі галадуе з 13 лістапада. Ён патрабуе пакараньня супрацоўнікаў адміністрацыі, якія, як ён лічыць, парушаюць ягоныя правы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG