Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выключаная з БДЭУ студэнцкая актывістка Тацяна Хома працягвае змагацца за сваё аднаўленьне


Альгерд Невяроўскі, Менск Разам з адвакатам яна падрыхтавала скаргу ў міністэрства адукацыі, у якой тлумачыць, што была выключаная з унівэрсытэту незаконна.

Эўрапейскія студэнты ўжо сабралі больш за 2 тысячы подпісаў з 40 краінаў у абарону Тацяны Хома. Старшыня Зьвязу нацыянальных студэнцкіх аб’яднаньняў Эўропы Ваня Івошавіч паведаміла Радыё Свабода, што Тацяна Хома была выключаная з унівэрсытэту з палітычных прычынаў. Яна паведаміла што зьвярнулася зь лістамі ў абарону Тацяны Хома ў многія міжнародныя арганізацыі, у тым ліку ў Эўрапарлямэнт, Раду Эўропы і АБСЭ.
XS
SM
MD
LG