Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Івонка Сурвілла: “Хаця сродкі змаганьня сёньня іншыя, толькі любоў можа выратаваць наш край ад новага замаху”


Сяргей Навумчык, Прага У гадавіну Слуцкага Збройнага Чыну да суродзічаў зьвярнулася Старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла

(Сурвілла: ) Дарагія суродзічы, сёньня беларусы ва усім сьвеце адзначаюць ўгодкі Слуцкага Збройнага Чыну – наш Дзень герояў. Бо–ж 85 гадоў таму, нягледзячы на безнадзейную сытуацыю, нашыя героі Случчакі пайшлі бараніць Беларускую Народную Рэспубліку супраць навалы з усходу.

Адзначаючы іх гераічны чын, прашу задумацца над любоўю змагароў да свае Бацькаўшчыны. Хаця сродкі змаганьня сёньня іншыя, толькі любоў можа выратаваць наш край ад новага замаху на нашую дзяржаву, якую той самы ўсходні малазычлівы сусед хоча праглынуць з дапамогай свайго Траянскага каня ў Менску.

Ад Рады Беларускай Народнай Рэспублікі вітаю вас з гэтым вялікім нашым беларускім Сьвятам. Сьвятам памяці Герояў, якія “ішлі ўміраць, каб жыла Бацькаўшчына.

Жыве Беларусь!”
XS
SM
MD
LG