Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На магіле Караткевіча адбылася імша


Валянціна Аксак, Менск Да магілы Ўладзімера Караткевіча ў Менску сёньня ўвесь дзень ішлі людзі.

Усходнія могілкі, як і ўсё менскае наўкольле, укрыў пульхны белы сьнег. На ягоным тле зырка выдзяляліся чырвоныя агеньчыкі сьвечак, якія сёньня, у дзень 75-годзьдзя, ад самае раніцы людзі запальвалі на магіле Ўладзімера Караткевіча. Сябры і незнаёмыя прыхільнікі ягонай творчасьці ўскладалі да помніка любімаму пісьменьніку кветкі, чыталі ягоныя вершы, сьпявалі складзеныя на іх тэксты песьні.

А 14-й гадзіне сьвятар аўтакефальнай праваслаўнай царквы Леанід Акаловіч справіў памінальную імшу. Пасьля якое слова пра славутага пісьменьніка сказалі скульптар Алег Лойка, мастак Алесь Цыркуноў, пісьменьнік Валянцін Тарас, паэтка Галіна Дубянецкая. А затым усе разам засьпявалі “Магутны Божа”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG