Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя дапытала рэдактара газэты “Назіральнік”


Міхал Стэльмак, Менская вобласьць У Жодзіне праваахоўныя органы высьвятляюць сапраўднае месца выданьня недзяржаўнай газэты “Назіральнік”. Як паведаміў Радыё Свабода яе выдавец, актывіст “Маладога фронту” Павал Карасоўскі, сёньня ён быў выкліканы для тлумачэньняў у жодзінскую міліцыю.

“Назіральнік”, які выдаецца накладам 299 асобнікаў, распавядае пра падзеі ў горадзе, акцэнтуе ўвагу на сацыцяльна-эканамічным становішчы яго жыхароў.

Распаўсюджваецца газэта пераважна ў акрузе, дзе моладзевы актывіст зьбіраецца балятавацца ў дэпутаты гарсавету. Паводле выходных дадзеных, газэта друкуецца ў будынку па вуліцы 40 год Кастрычніка, 7. У Жодзіне па гэтым адрасе месьціцца будынак гарвыканкама.

Павал Карсоўскі патлумачыў міліцыянтам, што “Назіральнік” насамрэч выдаецца па такім адрасе, але ў іншым горадзе і краіне.
XS
SM
MD
LG