Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эўрапейскія студэнты выступаюць ў абарону Тацяны Хомы


Альгерд Невяроўскі, Менск Эўрапейскія студэнты распачалі акцыю ў абарону студэнткі Тацяны Хомы, выключанай зь Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту (БДЭУ).

Як мы паведамлялі раней, студэнцкая актывістка Тацяна Хома была выключаная з БДЭУ. На сайце нарвэскай студэнцкай арганізацыі STL распачаўся збор подпісаў пад наступнымі патрабаваньнямі:

– Тацяна Хома павінна працягнуць навучаньне ў Беларускім дзяржаўным эканамічным унівэрсытэце.

–Тацяна Хома павінна мець магчымасьць жыць у інтэрнаце.

–Усе студэнты Беларусі павінны мець права ўдзельнічаць як у нацыянальным, так і ў міжнародным студэнцкім руху.

Як паведаміла беларускай "Свабодзе" сама Тацяна Хома, якая на пачатку лістапада была абраная ў кіраўніцтва Зьвязу нацыянальных студэнцкіх аб’яднаньняў Эўропы (ESIB), старшыня гэтага саюзу Ваня Івошавіч ужо зьвярнулася да Эўрапейскай асацыяцыі ўнівэрсытэтаў з просьбай разгледзець пытаньне выключэньня Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту з гэтай арганізацыі.

Студэнцкі зьвяз таксама зьвяртаецца да ўсіх замежных партнэраў БДЭУ з просьбай спыніць усялякія кантакты з гэтым унівэрсытэтам.

Тацяна Хома мае намер абскардзіць сваё выключэньне з унівэрсытэту ў Міністэрстве адукацыі і праз суд.

Зьнешнія спасылкі: • Партал studenty.by • Сайт нарвэскіх студэнтаў STL
XS
SM
MD
LG