Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыня КДБ: у віцебскіх выбухаў няма палітычнага падтэксту


Уладзімер Глод, Менск Пра гэта генэрал Сьцяпан Сухарэнка заявіў сёньня падчас прадстаўленьня дэпутатам Палаты прадстаўнікоў дадаткаў і зьмяненьняў у Крымінальны кодэкс ды некаторыя іншыя заканадаўчыя акты, зьвязаныя з грамадзкай бясьпекай.

(Сухарэнка: ) “Упэўнены, што вы памятаеце пра падзеі, якія адбыліся ў Віцебску сёлета ў верасьні, калі ў выніку выбуху, зробленага хуліганскім чынам асобамі з псыхічнымі адхіленьнямі, пацярпелі дзясяткі невінаватых маладых людзей. Патрэбна адзначыць, што выбухі ў Віцебску зрабілі людзі, якія ня мелі палітычных мэтаў”.

Пасьля завяршэньня паседжаньня старшыня КДБ у інтэрвію журналістам дадаў, што вельмі хутка “віцебская справа” будзе перададзеная ў суд.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG