Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці актуальная праблема гвалту над жанчынамі ў Беларусі?


Альгерд Невяроўскі, Менск Сёньня, у Міжнародны дзень ААН барацьбы за ліквідацыю гвалту над жанчынамі, гэтае пытаньне людзям на менскіх вуліцах задаваў наш карэспандэнт.

(Карэспандэнт: ) “Скажыце, калі ласка, як на вашую думку, ці актуальная для Беларусі праблема гвалту над жанчынамі?”

(Дзяўчына: ) “Думаю, што актуальная. Жанчына павінна быць незалежнай. Часта ў сям’і, у мяне ёсьць такія знаёмыя пары, калі мужчыны выяўляюць сваю ўладу над жанчынамі”.

(Спадар: ) “Ды не, не сказаў бы. Ім жа даюць нейкую магчымасьць працаваць. Калі б ім не давалі магчымасьці выказацца, то тады можна было б гаварыць пра такую праблему”.

(Спадарыня: ) “Актуальная праблема зьдзеку з жанчын. Зьдзекуюцца, як толькі могуць. У нас вельмі моцна прагрэсуе мужчынскі алькагалізм. Я працую ў наркалёгіі і вельмі добра пра гэта ведаю. Моладзь п’е страшэнна. Хамства, гвалт і зьдзек квітнеюць у нашай краіне”.

(Спадарыня: ) “Думаю, што не. Жанчыны ў нас маюць роўныя правы з мужчынамі”.

(Спадар: ) “Я б не сказаў. Няма нейкага гвалту”.

(Хлопец: ) “Я думаю, што неактуальная. Ёсьць для Беларусі больш актуальныя пытаньні. Палітычнае становішча — больш актуальная праблема, чым гэтае пытаньне”.

(Дзяўчына: ) “Возьмем нашае прадпрыемства “Мілавіца”. Заходзіш у краму, глядзіш — усё такое прыгожае. Але на цябе нічога няма — я лічу, што гэта дыскрымінацыя. Можа, гэта сьмешна, але чамусьці заходнія фірмы выпускаюць усе памеры, а ў нас толькі нейкія вялікія. А што тычыцца фізычнага гвалту, мне з гэтым сутыкацца, дзякуй богу, ніколі не выпадала, і думаю, што ня прыйдзецца”.

(Спадарыня: ) “Так. Калі ўладкоўваесься на працу, мужчынам аддаюць перавагу”.
XS
SM
MD
LG