Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На чарговым допыце пабывала актывістка Саюзу палякаў Інэса Тодрык


Міхал Карневіч, Горадня Сёньня раніцай на чарговым допыце ў сьледчага гарадзенскай міліцыі пабывала актывістка непрызнаванага ўладамі Саюзу палякаў Інэса Тодрык. Сьледчы Натальля Гайдаш некалькі разоў запрашала Інэсу Тодрык на допыт праз тэлефон. Але тая адказвала, што бяз позвы ў міліцыю ня пойдзе, паколькі ня ведае з кім яна размаўляе па тэлефоне.

Позву міліцыянты прывезьлі на кватэру празь пяць хвілінаў пасьля тэлефоннай размовы. Натальля Гайдаш дапытвала Інэсу Тодрык у справе зьнікненьня з Дома польскага штандараў і пячаткі арганізацыі. Яны зьніклі пасьля таго, як АМОН уварваўся ў Дом польскі і сілаю вывеў Анжаліку Борыс і яе прыхільнікаў з будынку яшчэ ў жніўні. Інэса Тодрык працавала ў газэце “Glos znad Niemna”, яе днямі двойчы не пусьцілі памежнікі ў Польшчу.

Сьледчай яна адказала, што ня мела да тэмы допыту ніякага дачыненьня. Акрамя таго, пасьля ўварваньня АМОНаўцаў у Доме польскім дагэтуль застаюцца яе асабістыя рэчы, якія ёй так і не даюць забраць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG