Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі экспарт у Расею скарачаецца


Уладзімер Глод, Менск Беларускі ўрад заклапочаны тэндэнцыямі зьніжэньня аб''ёму экспарту беларускіх тавараў у Расею. Гэта прызнаў сёньня віцэ-прэм''ер Васіль Гапееў, адказваючы на пытаньні дэпутатаў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь.

Паводле Гапеева, беларускім прадпрыемствам неабходна абавязкова павышаць якасьць сваіх вырабаў, бо на расейскім рынку цяпер вельмі высокая канкурэнцыя.

Намесьнік старшыні ўраду паведаміў, што з гэтай нагоды прэм''ер Сяргей Сідорскі правёў адмысловую нараду, на якую выклікаў амбасадара Беларусі ў Расеі Уладзімера Грыгор''ева ды іншых супрацоўнікаў амбасады. Ім даручана ў далейшым “прадаваць лепш”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG