Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шэф КДБ прадставіць новы Лукашэнкаў законапраект


Уладзімер Глод, Менск Сёньня мае адбыцца незаплянаванае паседжаньне Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь. Дэпутаты разгледзяць дадаткі і зьмены ў некаторыя заканадаўчыя акты, якія датычаць узмацненьня адказнасьці “за дзеяньні, накіраваныя супраць чалавека і грамадзкай бясьпекі”.

Законапраект уносіцца прэзыдэнтам Беларусі і праходзіць пад грыфам “тэрмінова”. У законапраекце, прыкладам, прадугледжваецца такі дадатак: “навучаньне або іншая падрыхтоўка асобаў для ўдзелу ў групавых дзеяньнях, што груба парушаюць грамадзкі парадак, а таксама фінансаваньне або іншае матэрыяльнае забесьпячэньне такой дзейнасьці пры адсутнасьці прыкметаў больш цяжкага злачынства караецца арыштам на тэрмін да 6 месяцаў або пазбаўленьнем волі на тэрмін да 2 гадоў”.

Пленарнае паседжаньне Палаты прадстаўнікоў пройдзе пасьля заканчэньня супольнага паседжаньня абедзьвюх палатаў Нацыянальнага Сходу, якое адбываецца цяпер і на якім прадстаўнікі ўраду адказваюць на пытаньні дэпутатаў.

Дакладчыкам перад дэпутатамі палаты прызначаны старшыня КДБ Сьцяпан Сухарэнка.
XS
SM
MD
LG