Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інтэрнэт-махляры з Беларусі атакавалі рахункі немцаў


Алена Струвэ, Менск Агляд эўрапейскага друку

Газэтная публікацыя “Зубры супраць дыктатара” y “Berliner Zeitung” і радыёперадача “Рэвалюцыі па сцэнары” на Deutschlandfunk прысьвечаныя адной тэме –тым моладзевым рухам, якія з’явіліся апошнім часам на тэрыторыі былога СССР. Паводле аўтараў, нягледзячы на тое, што гэтыя новыя пакаленьні грузінаў, кіргізаў, украінцаў, беларусаў выраслі не ў адзіным Савекім Саюзе, а ў розных краінах, ім лягчэй знайсьці агульную мову чым больш сталым папярэднім пакаленьням. Гэтыя маладыя людзі ня ведаюць страху, яны маюць высокую самасьвядомасьць, камунікуюць па-ангельску. “На вялікай тэрыторыі паміж межамі ЭЗ і Кітая, яны актыўна шукаюць сабе падобных, каб аб’яднацца ў барацьбе супраць дыктатураў”. Як лічаць беларускія “Зубры”, яны - не ў адзіноцтве, а таму будуць працягваць супраціў: выходзіць на вуліцы, змагацца за правы грамадзянаў, за дэмакратыю і вольныя выбары”, перадае Deutschlandfunk. Як піша “Frankfurter Allgemeine Zeitung", беларускі кіраўнік Аляксандар Лукашэнка перакананы, што Расея ніколі ня пойдзе на тое, каб здаць Беларусь. Нават нягледзячы на моцны ціск Захаду. Нямецкае выданьне прыводзіць словы беларускага прэзыдэнта ў часе сустрэчы з расейскімі журналістамі: “Калі я прайграю, пацерпіць і Расея” і “гэтая параза будзе значна горшай за украінскую”. Аднак, запэўнівае Лукашэнка, Беларусь ніколі ня зыйдзе да ўзроўня простага суб’екта федэрацыі ў новай саюзнай дзяржаве. Паводле ягоных словаў, “такое не прыйшло б у галаву нават Сталіну”, піша “Frankfurter Allgemeine Zeitung"

Паўночнанямецкая газэта “Norddeutsche Neueste Nachrichten” паведамляе пра чарговую магутную атаку беларускіх інтэрнэт-махляроў на рахункі жыхароў федэральнай зямлі Мэкленбург-Форпомэрн. Гэта адносна новы від махлярства называецца фішынгам ( у перакладзе – рыбная лоўля). Як сьведчаць ахвяры, фальшывыя банкавыя е-мэйлы, якія прыйшлі да іх па электроннай пошце ахвяры беларускіх злодзеяў, выглядалі вельмі праўдападобна. Жыхар Нойбрандэнбургу Петэр Г. ніколькі не засумняваўся, калі атрымаў ліст з чарговай банкаўскай інфармацыяй і са спасылкамі на некаторыя “ўнутраныя сайты”. Трапіўшы на іх, Петэр запоўніў адпаведны фармуляр, дзе ўказаў сваё прозьвішча, адрас, нумары рахунку, крэдыткі, пароль і г.д. Літаральна праз пару гадзін з рахунку Петэра зьніклі тры тысячы эўра. Паводле Андрэаса Вагнэра з нойбрандэбургскай крымінальнай паліцыі, пасьля зьняцьця грошай з рахунку ахвяры, беларускія махляры правялі некалькі апэрацыяў, канчаткова заблыталі сьледчых і ў выніку перавялі грошы ў Беларусь. Пасля гэтага ўсе іхныя сьляды зьніклі, пішуць “Norddeutsche Neueste Nachrichten”. (Паводле прадстаўнікоў паўночнанямецкай паліцыі, размова ідзе пра найменей тысячу выпадкаў ашуканства з боку Інтэрнэт-махляроў. Экспэрты таксама адзначаюць высокі ўзровень іхняй інфармаванасьці што да правілаў працы банкаў. Чаго нельга сказаць пра кліентаў: многія зь іх проста ня ведаюць, што сапраўдныя банкі ніколі не дасылаюць пісьмаў з просьбай пацьвердзіць у інтэрнэце нумар крэдыткі і яе PIN -код.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG