Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнку грошы ад Захаду не патрэбны


Віталь Цыганкоў, Прага Аляксандр Лукашэнка ня мае намеру адмаўляцца ад удзелу ў прэзыдэнцкіх выбарах узамен на грошы, якія яму нібыта прапаноўвае Захад. Гэтак, прынамсі, сьцьвярджае прэсавай служба кіраўніка Беларусі.

На сустрэчы зь сябрамі Прэзыдыюму Савету Рэспублікі і Савету Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Лукашэнка, паводле прэс-службы, сказаў, што

(Лукашэнка: ) “Сёньня Захад гатовы прапанаваць нейкія гарантыі бясьпекі прэзыдэнту і ягонай сям’і, а таксама грошы ўзамен на адмову ад удзелу кіраўніка дзяржавы ў гэтай палітычнай кампаніі”.

Паводле прэсавай службы, прэзыдэнт Беларусі заявіў:

(Лукашэнка: ) “Гэта яшчэ раз сьведчыць, што нават самыя зацятыя праціўнікі прэзыдэнта разумеюць – Аляксандр Лукашэнка карыстаецца ў народу выключным аўтарытэтам і падтрымкай. Хачу, каб вы зналі: я прыняў рашэньне і не зьбіраюся ні за якія грошы дзесьці ціхенька адседжвацца” – паведамляюць у прэсавай службе кіраўніка беларускай дзяржавы.
XS
SM
MD
LG