Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Не Лукашэнка – марыянэтка Масквы, а Масква – марыянэтка Лукашэнкі"


Радыё Свабода Званок на Свабоду. Водгукі слухачоў – 22 і 23 лістапада. Кожны дзень з 21:00 вечара да 09:00 раніцы вы можаце затэлефанаваць на менскі нумар 290-39-52 і пакінуць свой водгук на нашым аўтаадказьніку. Рэдакцыя Радыё Свабода не нясе адказнасьць за выказваньні слухачоў. 22 лістапада 2005 г.

(Уладзіслаў: ) “Добры дзень! У адпаведнасьці з указам Лукашэнкі недзяржаўныя арганізацыі акрамя наноў створанага Саюзу пісьменьнікаў ня маюць права выкарыстоўваць словы “Беларусь” і “беларускі” у сваіх назвах.

Радыё Свабода, наколькі я разумею, таксама ня мае права называцца беларускай "Свабодай". Увогуле вельмі дзіўна, што ў карэспандэнтаў "Свабоды" дагэтуль не адабралі пасьведчаньні, а іх саміх не працягнулі да адказнасьці. Відаць, пакуль яшчэ баяцца міжнароднага скандалу”.

23 лістапада 2005 г.

(Спадар: ) "Добры дзень! Беларускі майдан немагчымы! І не таму, што ў нас няма незалежнага тэлеканалу, і не таму, што ў нас халадней, а таму, што ў нас ёсьць Лукашэнка.

На сёньняшні дзень Лукашэнка – гэта вырашальны чыньнік на палітычным полі. Часам можна пачуць, што Лукашэнка – марыянэтка Масквы. Гэта таксама ня слушна. Хутчэй Масква – марыянэтка Лукашэнкі. Я магу заявіць з усёй адказнасьцю, што калі б не было Лукашэнкі, Расея б даўно стала дэмакратычнай краінай, таксама як і Беларусь.

Пастаўце, калі ласка, гэты мой званок у эфір у аглядзе тэлефанаваньняў за тыдзень цалкам, без скарачэньняў. Я нарываюся на буйныя непрыемнасьці”.

(Гатоўскі, Менск: ) “Зноў вас стала дрэнна чуваць. Вось гэтая навала спэцслужбаў ня толькі раздражняе, яна выбівае ўсіх вашых слухачоў. Трэба ж нешта рабіць, каб вас было больш-менш чуваць”.

(Спадар: ) “Што тычыцца Саюзу пісьменьнікаў. Усе ведаюць, дзіўлюся, што вы ня ведаеце гэтага, што такія рэчы могуць рабіць людзі, у якіх адсутнічае розум, інтэлект, культура, адукаванасьць; а хамы, неразумныя людзі, яны вельмі моцныя ў інтрыгах. Гэта ж закон, гэта ўвесь час так было і будзе.

Характэрна гэта ўсё на Магілёўскай вобласьці паказана. Ён ужо дагаварыўся, што там увогуле людзі вінаватыя. Па тэлевізары нам расказваюць казкі, што трэба гэта і гэта. Дык рабі, хто перашкаджае? Што ты нас угаворваеш і ўпэўніваеш, што трэба тое ці тое рабіць? Ня трэба нас упэўніваць! Рабі! Дык гэта нам толькі паказалі верхні слой, ён кіруе так, як Лукашэнка кіруе. Нічога там новага няма. Проста надакучылі яны нам усе, і людзі сталі абыякавыя сталі да ўсяго гэтага. Бо ўсё роўна абы што будзе, таму і ня хочуць нават думаць пра гэта”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG