Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Газпром" зьменшыць аб''ёмы паставак газу ў Беларусь?


Радыё Свабода “Газпром” гатовы паставіць у Беларусь у наступным годзе толькі 19 з паловай мільярдаў кубамэтраў газу, на два мільярды менш, чым спадзяваўся беларускі бок.

Пра гэта паведаміла "Інтэрфаксу" крыніца, блізкая да ўдзельнікаў перамоваў. Паводле гэтай крыніцы, прычына гэтага зьмяншэньня – вельмі малы плянаваны прырост здабычы газу ў бліжэйшыя гады.

Раней прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін заяўляў, што цана на газ для Беларусі застанецца ў 2006 годзе такой жа, як і сёлета – каля 47 даляраў за 1000 кубамэтраў.

У той жа час гэтымі днямі быў адкладзены заплянаваны візыт у Кіеў прэм''ер-міністра Расеі Міхаіла Фрадкова. Паводле расейскага МЗС, тэрмін сустрэчы кіраўнікоў ўрадаў Расеі і Ўкраіны будзе залежыць ад вырашэньня праблемаў цаны і аб’емаў паставак расейскаага газу экспэртаў ва Ўкраіну і яго транзыту праз Украіну.

Цяпер Украіна атрымлівае газ па 50 даляраў за тысячу кубамэтраў – крыху даражэй, чым Беларусь. “Газпром” настойвае на істотным, нават у некалькі разоў падвышэньні цэнаў паставак ва Ўкраіну.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG