Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебскія ўлады таксама ствараюць аб''яднаньне “Белая Русь”


Браніслава Станкевіч, Віцебск. Зварот удзельнікаў ўстаноўчага сходу новага грамадзкага аб''яднаньня да жыхароў вобласьці надрукавала газэта “Віцебскі рабочы”. У ім гаворыцца пра тое, што галоўная мэта “Белай Русі" – гэта "стварэньне ўмоваў для аб''яднаньня прагрэсіўных сілаў на падставе ідэалёгіі беларускай дзяржавы ў інтарэсах забесьпячэньня палітычнай і сацыяльнай стабільнасьці”.

Іншая абласная газэта, “Народнае слова”, абышла пытаньне сяброўства ў грамадзкім аб''яднаньні “Белая Русь”, напісаўшы, што яно было створанае “жыхарамі вобласьці”.

Між тым старшынём новага ўтварэньня быў абраны былы намесьнік старшыні аблваканкаму Ўладзімер Цацоха, а намесьнікамі – кіраўнік абласнога аддзелу адукацыі Іван Шчурок і рэктар Акадэміі вэтэрынарнай мэдыцыны Антон Ятусевіч.

Зварот да землякоў сябры "Белае Русі" недвухсэнсоўна завяршылі наступнымі словамі: "Калі ўлада прадпрымае разумныя, граматныя дзеяньні, скіраваныя на карысьць грамадзтва, трэба яе падтрымаць”.

Грамадзкаму аб''яднаньню засталося прайсьці рэгістрацыю. Прадстаўнікі мясцовых апазыцыйных сіл мяркуюць, што праблемаў з гэтым ня ўзьнікне, і што на прэзыдэнцкія выбары будуць падрыхтаваныя назіральнікі ад новае структуры.

Абласныя аб''яднаньні “Белая Русь” таксама ствараюцца ў Менску і Гомелі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG