Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Калякін: "Лукашэнка хоча прадстаўляць сябе як адзінага сябра Расеі"


Юры Дракахруст, Прага Падчас сваёй сёньняшняй прэсавай канфэрэнцыі Аляксандар Лукашэнка агучыў некалькі ацэнак адзінага кандыдата на прэзыдэнта ад дэмакратычных сілаў Аляксандра Мілінкевіча, не называючы імені свайго апанэнта. Лукашэнка сказаў, што сутнасьць антылукашэнкаўскай апазыцыі – гэта непрыхаваны нацыяналізм. “Той жа так званы адзіны кандыдат ад апазыцыі – гэта чалавек з Беларускага Народнага Фронту" – сказаў Лукашэнка і працягваў “паводле нашай інфармацыі ён праехаўся па Расеі і сёньня крычыць, што яго ледзь ня Пуцін прымаў. Я б хацеў, каб Пуцін цябе прыняў і паглядзеў, што ты за чалавек” – сказаў кіраўнік дзяржавы.

Сёньняшнія заявы Аляксандра Лукашэнкі наконт адзінага кандыдата на прэзыдэнта ад дэмакратычных сілаў мы папрасілі пракамэнтаваць кіраўніка штабу Аляксандра Мілінкевіча Сяргея Калякіна:

(Калякін: ) "Гэта прадказальная заява. Лукашэнка даўно хоча манапалізаваць і ўжо фактычна манапалізаваў адносіны Беларусі і Расеі. Ён хоча прадстаўляць сябе, як адзінага сябра Расеі, і ўсіх сваіх апанэнтаў ён прадстаўляе, як ворагаў Расеі.

Гэта поўная хлусьня, якая ня мае нічога агульнага з рэчаіснасьцю. Больш таго, падчас нашага нядаўняга візыту ў Расейскую Фэдэрацыю мы сустракаліся зь людзьмі, якія займаюцца пытаньнямі беларуска-расейскай адносінамі, і пераканаўча даказвалі ім, што зьмена Лукашэнкі ў Беларусі прывядзе да паляпшэньня беларуска-расейскіх адносінаў, пераводу іх са спэкуляцыйных на рэйкі рэчаіснасьці, якія будуць узаемавыгадныя нашым краінам і нашым народам.

Тое, што Лукашэнка гэтак робіць, мы прадказвалі і былі гатовыя. У ілжы кароткія ногі, і я мяркую, мы здолеем, гэтае пасланьне ня толькі Расеі, але і ўнутр краіны – мы здолеем дэзавуяваць".

Гл. таксама • А.Мілінкевіч: "Лукашэнка сёньня ў паніцы" • Аляксандар Лукашэнка: “Мне да пэнсіі яшчэ дзесяць гадоў” • А.Лукашэнка: “За 10 гадоў я “наеўся” улады. Крэмль мне не патрэбны”
XS
SM
MD
LG