Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь хоча стварыць прывабны вобраз для замежных турыстаў


Уладзімер Глод, Менск Спрасьціць колькасьць праверак і скараціць час на памежны і мытны кантроль дапамогуць зьмены ў законы “Аб дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь”, якія сёньня ў першым чытаньні прыняла Палата прадстаўнікоў.

Старшыня Дзяржкамітэту памежных войскаў генэрал Паўлоўскі, які прадстаўляў законапраект дэпутатам, падкрэсьліў, што зьмены дапамогуць “стварыць прывабны вобраз Беларусі для замежных турыстаў”. Сп. Паўлоўскі не назваў канкрэтных лічбаў, але прызнаў, што цяпер паток беларусаў і расейцаў, якія едуць празь Беларусь у Заходнюю Эўропу, значна большы за адпаведны паток у зваротным кірунку.

Генэрал прызнаў неабходнасьць спрашчэньня ўмоваў для наведаньня Беларусі замежнымі турыстамі, але адзначыў, што гэта значна больш залежыць ад Міністэрства замежных справаў Беларусі, бо памежнікі толькі выконваюць ускладзеныя на іх абавязкі.

Выступаючы на абмеркаваньні, дэпутат Васіль Хрол сказаў, што ў Беларусі ёсьць што паглядзець турыстам з розных краінаў, і ў якасьці цікавых аб''ектаў назваў “лінію Сталіна” і Опэрны Тэатар. На ягоную думку, замежны турыст толькі за адзін дзень можа пакінуць у Менску да 500 эўра.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG