Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зінаіда Ганчар: "Ніякім бізнэсам муж не займаўся"


Іна Студзінская, Менск Агляд недзяржаўнай прэсы 23 лістапада

“Народная Воля” зноў вяртаецца да гучнай справы. Жонка зьніклага палітыка Віктара Ганчара мае намер зьвярнуцца ў пракуратуру з просьбай дапытаць дэпутата Палаты прадстаўнікоў Анатоля Салаўёва ў якасьці сьведкі. У Жэнэве дэпутат паведаміў (цытата): “ёсьць меркаваньні, што зьнікненьні Ганчара і Красоўскага могуць быць абумоўленыя эканамічнымі прычынамі, паколькі Ганчар быў у вялікіх пазыках з-за свайго бізнесу ў Расейскай Фэдэрацыі, а Красоўскі меў позву ў суд па справе аб неўплаце падаткаў”. Зінаіда Ганчар сьцярджае, што ніякім бізнесам яе муж не займаўся, а калі Салаўёву вядомыя новыя зьвесткі – няхай паведаміць гэта сьлечым.

“Народная Воля” публікуе артыкул старшыні Саюзу беларускіх пісьменьнікаў Алеся Пашкевіча “Паяцы і палацы літаратуры”.

У сталіцы Беларусі праходзіць 12-й Міжнародны кінафэстываль “Лістапад”, афіцыйныя справаздачы зь якога штодня перадае Беларуская тэлевізія. Карэспандэнтка “Народнай Волі! Марына Коктыш піша пра тое, што засталося “за кулісамі”.

“Витебский курьер” распавядае гісторыю пра вымушаны пераезд рэдакцыі ў таксапарк. 15 гадоў газэта разьмяшчалася ў будынку Інфармацыйна-культурнага цэнтру, цяпер яе адтуль выселілі. У газэце таксама зьмешчаны артыкул “Будуць рынак. Аплочваюць прадпрымальнікі”. У Воршы з прадпрымальнікаў улады вымагаюць па 8-10 мільёнаў рублёў за кожнае месца на новым рынку.

“Газэта Слонімская” разам з дзесяткам іншых недзяржаўных выданьняў не трапіла ў падпісны каталёг на 2006 год. Карэспандэнты правялі апытаньне сярод жыхароў, што б яны хацелі чытаць. Распавядае галоўны рэдактар “Газэты Слонімскай” Віктар Валадашчук:

(Валадашчук: ) Высьветлілася, што большасьць апытаных – а іх было 12 чалавек – аднагалосна сакзалі, што не чыноўнікам вырашаць, якую газэту людзям чытаць. Дарэчы, падкрэсьлівалі, тшо ў кожнага павінен быць выбар. Уздымае таксама “Газэта Слонімская” і праблему занядбайнасьці архітэктурных помнікаў. Пад загалоўкам “На руінах беспамяцтва” ідзе размова пра сынагогу, якая была пабудаваная ў 1642 годзе і цяпер знаходзіцца ў вельмі непрыглядным стане”.

“Вечерній Бобруйск” паведамляе, што у наступным годзе “Дажынкі” адбудуцца менавіта тут. Але на кожным паседжаньні гарвыканкаму высьвятляецца, што сума асыгнаваньняў на добраўпарадкаваньне Бабруйску з рэспубліканскага бюджэту скарачаецца, гораду прапануюць шукаць сродкі ў сваёй кішэні. А завершыць доўгабуд – тэрапэўтычны корпус бальніцы, які гораду вельмі неабходны, зноў не ўдасцца, бо на мэдыцыну з “Дажынак” не выкраіш, робяць выснову журналісты “Вечернего Бобруйска”.

“Сацыёлягаў будуць правяраць”. Каб даведацца пра меркаваньні беларусаў аб палітычнай сытуацыі ў краіне альбо высьветліць, за каго яны будуць галасаваць на выбарах, сацыялягічным інстытутам і цэнтрам трэба атрымаць адмысловую акрэдытацыю. Падрабязнасьці – у сьвежым нумары “Комсомольской правды” в Белоруссии”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG