Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мэркель стала канцлерам Нямеччыны


БЭРЛІН Ангела Мэркель афіцыйна прыведзеная да прысягі ў якасьці канцлера Нямеччыны, пасьля таго як бундэстаг – ніжняя палата нямецкага парлямэнту -- абрала яе на пасаду кіраўніка ўраду. Упершыню ў гісторыі Нямеччыны канцлерам стала жанчына. Мэркель – дачка пастара з ГДР – прыйшла да ўлады праз два месяцы пасьля выбараў, ня якіх блёк ХДС-ХСС не нашмат апярэдзіў сацыял-дэмакратаў на чале з былым канцлерам Гэрхардам Шродэрам. У выніку была створаная шырокая кааліцыя правых і левых, якія і сфармавалі кабінэт міністраў.
XS
SM
MD
LG